19-гадовы вінгер Ікер Альмена падоўжыў кантракт з «Жыронай» да 2026 года
4 верасня, 13:14
19-гадовы паўабаронца Ікер Альмена падоўжыў свой кантракт з «Жыронай» яшчэ на два сезоны – да чэрвеня 2026 года.
Яго асноўная пазіцыя – правы вінгер. Таксама ён можа згуляць адцягнутага нападаючага і левага вінгера.
Ікер далучыўся да «Жыроны» U-19 год таму, перайшоўшы з «Кан-Відалета». Гэтым летам праходзіў перадсезонную падрыхтоўку разам з галоўнай камандай.