Зяленскі прызначыў Андрэя Шаўчэнку сваім дарадцам
26 верасня, 21:57
Былы ўкраінскі нападаючы і трэнер Андрэй Шаўчэнка прызначаны пазаштатным дарадцам Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Адпаведны ўказ, датаваны 26 верасня, пад нумарам 589/2023 з’явіўся на сайце Офіса Прэзідэнта.
Нагадаем, што апошнім месцам працы Шаўчэнкі быў «Джэнаа», які ён пакінуў у студзені 2022 года.