«Інтэр» Маямі прайграў «Цынцынаці» і страціў шанцы на плэй-оф МЛС
8 кастрычніка, 09:05
У рэгулярным чэмпіянаце МЛС «Інтэр» Маямі дома ўступіў «Цынцынаці» – 0:1.
Ліянэль Месі выйшаў на замену на 55-й хвіліне – гэта быў яго першы матч пасля чатырох прапушчаных з-за траўмы. За час на полі атрымаў адзнаку 7,1.
«Інтэр» Маямі страціў шанцы выйсці ў плэй-оф МНС. Клубу засталося правесці 2 матчы ў чэмпіянаце, але адставанне ад зоны плей-оф складае 7 ачкоў. Каманда зараз ідзе перадапошняй ва Усходняй канферэнцыі.