Судзейскія брыгады Шымусіка і Дзмітрыева атрымалі прызначэнні на міжнародныя матчы
11 кастрычніка, 12:33
УЕФА прызначыў судзейскія брыгады беларусаў Віктара Шымусіка і Дзмітрыя Дзмітрыева на гульні адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2025 сярод зборных U-21.
Віктар Шымусік разам з памочнікамі Сяргеем Касаўцом і Антонам Гусевым абслужыць матч паміж моладзевымі зборнымі Турцыі і Сан-Марына.
На матч моладзевых каманд Бельгіі і Мальты прызначаная брыгада Дзмітрыя Дзмітрыева. Яго асістэнтамі З'яўляюцца Дзяніс Емяльянчыкаў і Антон Палуянаў.