Дзяніс Мітрафанаў: «Усе мае думкі аб бягучым чэмпіянаце»
11 кастрычніка, 13:39
Казахстанскі нападнік «Іслачы» Дзяніс Мітрафанаў распавёў пра свае кар'ерныя перспектывы.
– Калі запросяць каманды з першай шасцёркі КПЛ, то вернешся ў Казахстан ці ж будзеш думаць пра еўрапейскі чэмпіянат?
– Не хачу зазіраць наперад. На дадзены момант усе мае думкі аб бягучым чэмпіянаце. Як я і казаў, у Казахстан я заўсёды гатовы вярнуцца на добрыя ўмовы, але калі будуць прапановы з Еўропы, спачатку буду разглядаць іх, – сказаў Мітрафанаў.