Месі стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі паўднёваамерыканскіх адбораў.

18 кастрычніка, 10:17

Форвард зборнай Аргенціны Ліянель Месі адзначыўся дублем у матчы адбору ЧС-2026 супраць Перу – 2:0.

Гулец «Інтэр» Маямі адкрыў лік на 32-й хвіліне сустрэчы.

Праз 10 хвілін 36-гадовы аргенцінец забіў другі раз.

Месі – першы гулец зборнай Аргенціны, які забіў 8 розных каманд у адборачных турнірах. Не забіваў ён толькі Бразіліі.

Акрамя таго, Месі стаў найлепшым бамбардзірам кваліфікацыйных раундаў у Паўднёвай Амерыцы ў гісторыі. З 31 галамі ў актыве ён абышоў Луіса Суарэса, які забіў 29 за зборную Уругвая.