Прэзідэнт ФНЛ Ізмайлаў пра белклубы ў расійскіх чэмпіянатах: «Пакуль ніякіх даручэнняў не паступала»
21 кастрычніка, 16:21
Прэзідэнт Футбольнай нацыянальнай лігі (ФНЛ) Расіі Наіль Ізмайлаў пракаментаваў словы міністра спорту Расіі пра магчымы удзел беларускіх клубаў у чэмпіянаце Расіі.
«Пакуль ніякіх даручэнняў па стварэнні працоўных груп па інтэграцыі каманд з Беларусі не паступала. Калі такая працоўная група будзе створаная на базе Футбольнай нацыянальнай лігі, мы паведамім дадаткова», – сказаў Ізмайлаў.