Кудравец прапусціў матч ЧБ упершыню са жніўня 2022-га
21 кастрычніка, 22:40
Брамнік БАТЭ Андрэй Кудравец прапусціў матч супраць «Славіі» (2:0). У браме ў барысаўскага клуба згуляў Вячаслаў Дзергачоў.
Гэты матч стаў першым прапушчаным для Кудраўца са жніўня 2022 года, калі ў матчы супраць «Дняпро» (2:1) месца ў браме БАТЭ заняў Дзяніс Шчарбіцкі.