Андрэй Гараўцоў: «Гомель» быццам бы кантраляваў мяч, але ў завяршэнні шмат спешкі было»
30 кастрычніка, 13:01
1
Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў пракаментаваў перамогу над «Белшынай» (2:0) у 26-м туры вышэйшай лігі.
– Гульня атрымалася вельмі цяжкай. І на нас, і на сапернікаў ціснуў вынік. З прычыны гэтага было шмат спешкі ў стадыі завяршэння. Быццам бы кантралявалі мяч у сярэдзіне поля, але ў завяршэнні спяшаліся. А так – малайцы, што забілі і выйгралі.
– Ці засталіся кампаненты гульні, якія вас не задаволілі?
– Праблем хапае. Ва ўсіх каманд яны ёсць. Ёсць над чым працаваць. Да канцоўкі можна было падысці з больш халоднай галавой.
– Доўгі час адсутнічае Кірыл Ермаковіч. Што з ім?
– Траўма. Спадзяюся, ужо ў бліжэйшы час ён пачне трэніроўкі, – сказаў Гараўцоў.