У Беларусі адкрылі два новыя футбольныя палі
9 лістапада, 11:29
У Іванава і Лельчыцах адкрылі поўнапамерныя футбольныя палі са штучным пакрыццём, паведамляе АБФФ.
Гарадскі стадыён у Іванава адкрыўся пасля рэканструкцыі на базе Іванаўскай ДЮСШ. Фінансава ў гэтым удзельнічалі АБФФ і Брэсцкі аблвыканкам.
Стадыён «Палессе» ў Лельчыцах афіцыйна знаходзіўся на рэканструкцыі, але фактычна аб’ект узводзілі з нуля. Акрамя поля, на стадыёне збудавалі таксама адміністрацыйны будынак.