Маўрысіа Пачэціна: «Джэксан забіў «Тотэнхэму» тры мячы – окей. Павінен быў забіць шэсць»
10 лістапада, 23:24
Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна выказаўся наконт гульні нападаючага каманды Нікаласа Джэксана ў матчы з «Тотэнхэмам» (4:1).
«Лёгка сказаць: «Окей, ён забіў тры мячы». Гэта працэс. Я не змяню свайго меркавання аб ім. Ён яшчэ малады, мае патрэбу ва ўдасканаленні. Забіў тры мячы – окей. Павінен быў забіць шэсць, вось пра што гэта.
Такія вечары, як у панядзелак, дапамагаюць яму не надта нервавацца і падыходзіць да гульні па-іншаму», – сказаў Пачэціна на прэс-канферэнцыі.
Усяго ў сезоне 22-гадовы сенегалец вызначыўся 6 галамі ў 13 гульнях. Падрабязная статыстыка – тут.