Кейн стаў першым гульцом, які забіў 17 галоў у стартавых 11 матчах Бундэслігі
11 лістапада, 20:41
Форвард «Баварыі» Хары Кейн зрабіў дубль у матчы 12-га тура Бундэслігі супраць «Хайдэнхайма» (4:2).
Англiчанiн стаў першым футбалістам у гісторыі, які забіў 17 галоў у стартавых 11 турах Бундэслігі. Акрамя таго, ён у чацвёртай гульні запар забіў больш за адзін гол за гульню.
30-гадовы нападаючы ў бягучым сезоне правёў 16 матчаў за «Баварыю» ва ўсіх турнірах. У яго актыве 21 гол і 7 асістаў.