Аляксандр Ксенафонтаў: «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў гуляць у футбол, а трэба было спрашчаць гульню»
12 лістапада, 23:20
Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксандр Ксенафонтаў пракаментаваў вынікі матча вышэйшай лігі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), у якім адзначыўся дублем.
«Чаму ў другім тайме гульня так змянілася? Як сказаў Дзмітрый Васільевіч Молаш, мы спрабавалі гуляць у футбол, чаго на гэтым полі рабіць не варта было.
Трэба было спрашчаць і даводзіць да спакойнай перамогі. А мы спрабавалі выходзіць з абароны нізам – гэта справакавала больш памылак і больш праблем ад суперніка», – сказаў Ксенафонтаў.