Белінгем можа падпісаць шматмільённы кантракт з Louis Vuitton
25 лістапада, 00:00
Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем можа стаць амбасадорам Louis Vuitton. Французскі дом моды можа прапанаваць футбалісту «шматмільённую рэкламную здзелку».
Сам Джуд сочыць за модай. Цырымонію ўручэння «Залатога мяча» ён наведаў у гарнітуры ад Louis Vuitton, а ў чэрвені прысутнічаў на паказе мужчынскай калекцыі дома моды.
Зараз Белінгем мае адзін персанальны спонсарскі кантракт – з вытворцам спартыўнай экіпіроўкі adidas.