«Урал» Ганчарэнкі перапыніў серыю без перамог з 10 матчаў у РПЛ
26 лістапада, 17:01
3
«Урал» беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі абыграў «Краснадар» з лікам 3:1 у хатнім матчы 16-га тура РПЛ. Тым самым клуб перапыніў серыю без перамог з 10 мачцей.
Мінулы раз «Урал» выйграў матч на выездзе з «Балтыкай» (1:0) 19 жніўня. Пасля гэтага каманда пацярпела сем паражэнняў і тройчы згуляла ўнічыю.
Дзякуючы перамозе «Урал» падняўся на 11-е месца, набраўшы 19 ачкоў.