Белінгем першым у гісторыі «Рэала» забіў 14 мячоў у першых 15 матчах за клуб – ён перасягнуў паказчык Раналду і Дзі Стэфана
27 лістапада, 09:00
26 лістапада мадрыдскі «Рэал» разграміў «Кадыс» у матчы чэмпіянату Іспаніі – 3:0.
Адзін з мячоў на рахунку англійскага паўабаронцы «сметанковых» Джуда Белінгема.
У цэлым для 20-гадовага футбаліста гэта 14-ы мяч у гэтым сезоне, калі ўлічваць усе клубныя афіцыйныя турніры.
Гэта столькі ж, колькі Джуд забіў за ўвесь мінулы сезон у дортмундскай «Барусіі».
Акрамя гэтага паўабаронца паставіў рэкорд па колькасці галоў у першых 15 матчах за клуб.
Да гэтага лепшым паказчыкам былі 13 мячоў, якія забівалі Крышціяну Раналду, Альфрэда Дзі Стэфана і Прудэн Санчэс.