Бакіч пра будучыню ў мiнскім «Дынама»: «Кантракт заканчваецца, але пакуль нічога не казалі. Кожны год нехта тэлефануе. Але нечага асаблівага няма»
27 лістапада, 22:16
4
Чарнагорскі форвард мінскага «Дынама» Душан Бакіч падзяліўся меркаваннем аб сваёй будучыні.
– У мяне кантракт заканчваецца, але пакуль нічога не казалі. Таму што [працягваецца] чэмпіянат, засталася яшчэ адна гульня. [Потым] ужо нешта можна думаць.
А так цікавасць… Вядома, кожны год нехта тэлефануе. Але каб было нешта асаблівае – [такога] не, – цытуе Бакіча betnews са спасылкай на «Ясна пра футбол».