ВАР можа пачаць разглядаць жоўтыя карткі, кутнія і штрафныя
28 лістапада, 09:30
1
Паўнамоцтвы сістэмы ВАР могуць пашырыцца, паведамляе The Times.
Заўтра, 28 лістапада, адбудзецца пасяджэнне Міжнароднага савета футбольных асацыяцый (орган, які займаецца рэгуляваннем правіл у футболе – заўв. Tribuna.com), на якім абмяркуюць ідэю пашырэння паўнамоцтваў ВАР, у прыватнасці перагляд рашэнняў арбітра адносна другіх жоўтых картак і стандартных палажэнняў.
Пры гэтым патэнцыйныя змены выклікаюць асцярогі, што гэтае новаўвядзенне прывядзе да павелічэння колькасці затрымак у матчах.
Нагадаем, зараз ВАР можа праглядаць эпізоды на прадмет пенальці і прамых чырвоных картак.