Photo
«Ювентус» ушанаваў памяць Генры Кісінджэра
1 снежня, 22:55
«Ювентус» у сваіх сацыяльных сетках ушанаваў памяць былога дзяржаўнага сакратара ЗША Генры Кісінджэра. 30 лістапада амерыканскі палітык сканаў ва ўзросце 100 гадоў.
«Клуб развітваецца з блізкім сябрам «Ювентуса» і сапраўдным фанатам італьянскага футбола Генры Кісінджэрам», – гаворыцца ў паведамленні «б'янканеры».