«Дняпро» падоўжыў кантракт з Балтрушэвічам
7 снежня, 19:36
Магілёўскае «Дняпро» і абаронца Ілля Балтрушэвіч падпісалі новую дамову, якая будзе дзейнічаць да пачатку 2025 года.
У сезоне-2023 за «Дняпро» Балтрушэвіч правёў 15 матчаў і забіў 1 мяч.
У заключным матчы першага круга супраць «Асіповічаў» ён атрымаў цяжкую траўму і цалкам прапусціў другую частку сезона, а зараз працягвае аднаўленне.
Нагадаем, што «Дняпро» выйшаў у вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.