Марозава назвалі найлепшым гульцом мінскага «Дынама»
7 снежня, 22:41
Найлепшага бамбардзіра ЧБ-2023 форварда мінскага «Дынама» Уладзіслава Марозава назвалі найлепшым гульцом каманды ў сезоне.
Таксама асабістую ўзнагароду атрымаў галоўны трэнер каманды Вадзім Скрыпчанка.
У сезоне Марозаў забіў 16 галоў і аддаў 4 галявыя пасы. За апошнія 5 гадоў, гэта найменшая рэзультатыўнасць, якую рабіў топ-бамбардзір турніру. Статыстыка нападаючага тут.