«Іслач» падоўжыла кантракт з брамнікам Свірскім
9 снежня, 14:54
Кантракт з «Іслаччу» падоўжыў 24-гадовы беларускі галкіпер Аляксандр Свірскі.
Новае пагадненне разлічана на адзін год.
У завершаным сезоне брамнік узяў удзел у 27 матчах чэмпіянату Беларусі, у якіх прапусціў 26 мячоў і 12 разоў пакідаў сваю браму «сухімі».