Кухарчык пакінуў «Белшыну»
11 снежня, 19:27
Паўабаронца «Белшыны» Ілля Кухарчык пакінуў клуб.
Як паведамляе BetNews, у 26-гадовага футбаліста ёсць варыянты працягу кар'еры ў вышэйшай лізе.
Кухарчык стаў найлепшым бамбардзірам бабруйскага клуба, набраўшы 8 (5+3) балаў па сістэме «гол+пас».
Нагадаем, што па выніках сезона-2023 «Белшына» замкнула табліцу і вылецела ў першую лігу.