Кобец пакинуў «Славію»
20 снежня, 16:02
Малдаўскі футбаліст «Славіі» Андрэй Кобец пакінуў мазырскі клуб.
У шэрагах «Славіі» Кобец прабыў 2 сезоны, за якія ён згуляў у 64 матчах. З іх 57 матчаў у вышэйшай лізе і 7 у Кубку Беларусі. Футбаліст правёў на полі 4240 хвілін, забіў 9 мячоў.
У сезоне-2022 Кобец быў прызнаны лепшым нападаючым у складзе «Славіі».