Малдаўскі экс-нападнік «Славіі» Кобец можа перайсці ў «Тарпеда-БелАЗ»
20 снежня, 16:26
Паводле інфармацыі Tribuna.com Малдаўскі экс-гулец «Славіі» Андрэй Кобец можа перайсці ў «Тарпеда-БелАЗ».
За клуб з Мазыра нападнік гуляў на працягу двух сезонаў. За гэты час Кобец згуляў у 64 матчах. З іх 57 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і сем у Кубку Беларусі. Футбаліст правёў на полі 4240 хвілін, забіў дзевяць мячоў.
У сезоне-2022 Кобец быў прызнаны найлепшым нападнікам «Славіі».