Заўзятары прызналі Абрамовіча гульцом сезона «Тарпеда-БелАЗ»
21 снежня, 09:49
Па выніках галасавання заўзятараў, брамнiк «Тарпеда-БелАЗ» Яўген Абрамовіч стаў найлепшым гульцом сезона-2023 у складзе жодзінскага клуба, паведаміла прэс-служба «аўтазаводцаў».
У мінулым сезоне галкіпер правёў 31 матч за «Тарпеда». Ва ўсіх турнірах, прапусціў 24 мячы і 12 разоў пакідаў вароты «сухімі».
Абрамовіч прадоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» да 2025-га года.