«Манчэстэр Сіці» ўпершыню ў гісторыі выйграў клубны чэмпіянат свету
22 снежня, 23:20
Пераможцам клубнага чэмпіянату свету-2023 стаў «Манчэстэр Сіці».
У фінале каманда перамагла «Флуміненсе» з лікам 4:0. Мячы забілі Хуліян Альварэс (двойчы) і Філ Фодэн. Таксама ў свае вароты забіў Ніно.
Каманда выйграла турнір упершыню ў сваёй гісторыі. У мінулым сезоне яна ўпершыню стала чэмпіёнам Англіі, уладальнікам Кубка краіны і пераможцам Лігі чэмпіёнаў.
Каляндар матчаў каманды тут.