Руслан Лісаковіч 6 студзеня вернецца ў асноўную каманду махачкалінскага «Дынама»
26 снежня, 11:01
Як стала вядома Tribuna.com, беларускі паўабаронца махачкалінскага «Дынама» (Расія, Д2) Руслан Лісаковіч вернецца ў асноўную каманду 6 студзеня.
У гэты дзень каманда выйдзе з водпуску і пачне першы збор у Махачкале, пасля якога правядзе яшчэ два ў турэцкай Анталлі.
Паводле інфармацыі Tribuna.com, Лісаковіч павінен паўнавартасна ўдзельнічаць ва ўсіх этапах міжсезоннай падрыхтоўкі клуба – медыцынскія паказчыкі гэта ўжо дазваляюць.