«Рэал» можа вярнуць з «Лацыа» Хілу, які разглядаецца як замена Алабы
28 снежня, 12:09
Цэнтральны абаронца «Лацыа» Марыё Хіла можа вярнуцца ў «Рэал», паведамляе Mundo Deportivo са спасылкай на Cadena Ser.
23-гадовы іспанец разглядаецца мадрыдскім клубам як замена для траўміраванага Давіда Алабы.
Хіла з'яўляецца выхаванцам «Рэала, які летам мінулага года быў прададзены ў «Лацыа» за 6 мільёнаў еўра. Мадрыдцы маюць першачарговае права выкупу абаронцы.
У гэтым сезоне Хіла правёў 8 матчаў без рэзузальтыўных дзеянняў. Яго статыстыка – тут.