Золатаў перайшоў у «Eлімай»
1 студзеня, 12:21
Беларускі абаронца Мікалай Золатаў перайшоў у «Eлімай». Па выніках мінулага сезона каманда заваявала пуцёўку ў казахстанскі Д1.
Раней футбаліст выступаў ва ўкраінскім «Коласе». У 11 матчах сезона аддаў адну галявую перадачу. Падрабязная статыстыка па спасылцы.
1 студзеня склад казахстанскай каманды таксама папоўніў Мікіта Корзун.