Дыбін стаў гульцом «Нівы-Доўбізна»
1 студзеня, 21:02
Беларускі футбаліст Уладзіслаў Дыбін падпісаў кантракт з «Нівай» з Доўбізна, якая выступае ў першай лізе. Да гэтага Дыбін гуляў у польскім «Пшэмыслаў-Познань» (Д5).
У кар'еры футбаліста таксама ёсць вопыт у «Атланце», «Граніце», дублі брэсцкага «Дынама», «Хвалі», «Русе», «Маларыце» і «Слоніме».