Сяргей Карповіч: «Не я ж назваў сябе найлепшым абаронцам ЧБ. Так вырашылі спецыялісты. Мне прыемна»
4 студзеня, 18:59
Абаронца «Нёмана» Сяргей Карповіч распавёў аб стаўленні да прызнання найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі-2023.
– Згодны з тым, што вы найлепшы абаронца чэмпіянату-2023?
– Не я ж рабіў выбар на карысць сябе, таму так пытанне ставіць нельга. Так вырашылі спецыялісты, а мне прыемна.
Усё рабіў, каб дапамагаць і клубу, і зборнай у мінулым годзе. Ну а ў канцы сезона яго вялікасць футбол узнагародзіў мяне вось такім прызам. Усім дзякуй, – сказаў Карповіч.