Брэсцкае «Дынама» працягнула арэнду расiянiна Карцова
12 студзеня, 18:23
Расійскі паўабаронца Ягор Карцоў пачне новы сезон у брэсцкім «Дынама». Клуб падоўжыў арэнду ў «Ленінградца» (Д2, Расія).
Тэрмін дзеяння кантракта складзе 1 год. Брастаўчане маюць опцыю выкупу іграка.
Карцоў далучыўся да каманды ўлетку 2023 года на правах арэнды. Футбаліст правёў 12 афіцыйных матчах, дзе вызначыўся 6 галявымі перадачамі.