Калядка і Харытонавіч у будучым сезоне будуць выступаць за «Нафтан»
17 студзеня, 21:06
Паўабаронца Міхаіл Калядка і брамнік Аляксей Харытонавіч буду выступаць за «Нафтан».
Абодва гульцы ў мінулым сезоне выступалі за «Белшыну».
У мінулым сезоне Калядка за клуб з Бабруйска правёў 30 матчаў, адзначыўся 3 галамі і аддаў адну галявую перадачу ва ўсіх турнірах.
Харытонавіч у мінулым сезоне адыграў за «Белшыну» 25 матчаў і прапусціў 52 галы. У чатырох сустрэчах пакінуў браму «сухімі».