Хацкевіч прайграў свой першы матч на чале «Заглембе»
20 студзеня, 18:17
20 студзеня «Заглембе» Сасновец правяло свой першы матч пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча.
Каманда беларускага спецыяліста прайграла «Ружамбераку» з Д1 Славакіі (1:2).
«Заглембе» пасля 19 тураў замыкае табліцу другога польскага дывізіёна, маючы ў актыве 11 балаў.
Для каманды Хацкевіча ліга адновіцца 18 лютага, калі «Заглэмбе» дома прыме «Зніч».