Ануфрыеў перайшоў у БАТЭ
28 студзеня, 20:11
28-гадовы паўабаронца Аляксандр Ануфрыеў падпісаў кантракт з БАТЭ.
Раней футбаліст праходзіў прагляд у «Ленінградцы» з Д3 Расіі.
У мінулым сезоне за «Гомель» Ануфрыеў правёў 27 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў восем мячоў і аддаў чатыры галявыя перадачы.
Адзначым, што паўабаронца з'яўляецца выхаванцам барысаўскай каманды.
Усю кар'еру Ануфрыева можна праглядзець тут.