Упершыню з 2016-га еўрапейскія клубы за каляндарны год зарабілі больш, чым выдаткавалі
ФІФА апублікавала Глабальную справаздачу па трансферах за 2023 год.
Па даных справаздачы, летась клубы здзейснілі рэкордную колькасць трансфераў – 74 836. Усяго на трансферы было выдаткавана 9,63 мільярда даляраў – гэта на два мільярды больш, чым у 2019 годзе, калі быў усталяваны папярэдні рэкорд.
Найбольшая колькасць трансфераў на ўваход і выхад была ажыццяўлена еўрапейскімі клубамі – 12167 набыццяў і і 11620 продажаў. Клубы УЕФА зарабілі на трансферах больш (8.43 мільярда даляраў), чым выдаткавалі (7.79 млрд) – гэта адбылося ўпершыню з 2016 года.
Трансферы па канфедэрацыях
УЕФА – 12 167 трансфераў на ўваход, на якія было выдаткавана 7.79 млрд даляраў, і 11 620 на выхад, з якіх было атрымана 8.43 млрд;
Азіяцкая футбольная канфедэрацыя – 3134 на ўваход (1.24 млрд) і 2346 на выхад (103 мільёны);
Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна – 1466 на ўваход (326.2 млн) і 1275 на выхад (231 млн);
Канфедэрацыя футбола Паўднёвай Амерыкі – 2906 на ўваход (244.3 млн) і 3469 на выхад (782.9 млн);
Канфедэрацыя афрыканскага футбола – 2126 на ўваход (18.2 млн) і 3066 на выхад (76.7 млн);
Канфедэрацыя футбола Акіяніі – 2 на ўваход (0) і 25 на выхад (0).