Video
Кайседа аддаў першы асіст за «Чэлсі», а праз 3 хвіліны дапусціў памылку
4 лютага, 19:18
У Лондане на «Стэмфард Брыдж» прайшоў матч 23-га тура АПЛ паміж «Чэлсі» і «Вулверхэмптанам» (2:4).
На 19-й хвіліне гаспадары адкрылі лік дзякуючы галу Коўла Палмера. Асістам адзначыўся Мойсес Кайседа – гэта яго першае галявое дзеянне ў складзе «сініх».
Праз 3 хвіліны 22-гадовы эквадорац страціў мяч у цэнтры поля, пасля чаго «Вулвз» арганізавалі галявую контратаку. На 43-й хвіліне госці выйшлі наперад дзякуючы аўтаголу Акселя Дысасі.
На 57-й хвіліне Кайседа атрымаў жоўтую картку за фол паблізу сваёй штрафной пляцоўкі на Пабла Сарабіі. На 63-й хвіліне Майсеса памяняў Нікалас Джэксан.