26-гадовы Канцадайлаў стаў гульцом аматарскай DMedia
11 лютага, 17:08
Беларускі 26-гадовы паўабаронца Арсеній Канцадайлаў перайшоў у аматарскую каманду DMedia.
У мінулым сезоне 26-гадовы хаўбек выступаў за дзяржынскі «Арсенал». Ён правёў 16 матчаў у першай лізе, забіў чатыры мячы і аддаў 14 галявых перадач.