Панюкоў афіцыйна стаў гульцом БАТЭ
14 лютага, 18:05
29-гадовы расійскі нападнік Андрэй Панюкоў падпісаў кантракт з БАТЭ.
Мінулы сезон форвард пачынаў у «Славіі», а сканчаў у «Нафтане». За навапалачан Панюкоў правёў 14 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і набраў 12 (9+3) ачкоў па сістэме «гол+пас».
Падрабязную статыстыку футбаліста можна паглядзець тут.