Корзун пра надзею гуляць у Еўропе: «Думаеш, недзе беларусаў асабліва хочуць бачыць? Не»
16 лютага, 12:55
Беларускі паўабаронца «Ялімая» Мікіта Корзун распавёў аб планах на будучыню.
– Табе 28, ёсць яшчэ надзея з'ехаць хаця б у сярэдні еўрапейскі чэмпіянат?
– Ёсць. Чаму няма? Я летуценнік па жыцці. Веру ў лепшае. Усё будзе залежаць ад варыянтаў. Былі б прапановы. Думаеш, у нас іх шмат, недзе нас асабліва хочуць бачыць? Не.
– Колькі было ў цябе?
– Нейкія былі, расійскі мінор, яшчэ нешта. Але ніякай канкрэтыкі амаль усюды. Я не такі вялікі гулец, каб выбіраць са мноства варыянтаў.
– Прапановы ад іншых беларускіх клубаў разглядаў?
– Яны былі, але хацелася памяняць чэмпіянат.
– Як надоўга ты ў Казахстан?
– Пакуль падпісаў кантракт на год, а там паглядзім, – сказаў Корзун.