Алісан, магчыма, выбыў да міжнароднай паўзы – трэнер Бразіліі паведаміў, што гулец прапусціць таварыскія матчы
21 лютага, 09:05
Галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дарыван Жуніёр паведаміў, што галкіпер каманды Алісон Бэкер прапусціць таварыскія матчы супраць Англіі і Іспаніі з-за траўмы.
Яго словы перадае карэспандэнт TNT Sports Фрэд Калдэйра.
Абодва матчы адбудуцца ў канцы сакавіка, 23-га і 26-га адпаведна, таму існуе верагоднасць, што 31-гадовы футбаліст выбыў да міжнароднай паўзы.
Нагадаем, варатар пашкодзіў падкаленнае сухажылле напярэдадні матчу 25-га тура АПЛ супраць «Брэнтфорда». Афіцыйна аб тэрмінах яго аднаўлення не паведамлялася.
У гэтым сезоне Алісан прапусціў 21 гол у 24 матчах (9 – на нуль). Падрабязная статыстыка – тут.