Расіянін Марухін знаходзіцца на праглядзе ў «Нафтане», раней ён не падышоў «Гомелю» (Сяргей Ільеў)
21 лютага, 18:47
Расійскі паўабаронца «Нафтахіміка» Уладзімір Марухін знаходзіцца на праглядзе ў «Нафтане», паведамляе Сяргей Ільеў.
У першай частцы сезону гулец прыняў удзел у чатырох матчах расійскага Д2 з дваццаці магчымых, аднойчы выйшаўшы ў аснове. Выніковымі дзеяннямі Марухін не адзначаўся.
Адзначым, што раней футбаліст не прайшоў прагляд у «Гомелі».