У Сака 16 галоў у 34 матчах – гэта яго самы выніковы сезон у кар'еры
25 лютага, 09:26
Адзін з мячоў «кананіраў» на рахунку вінгера Букаё Сака, для якога гэта ўжо 16-ы гол ва ўсіх турнірах у гэтым сезоне.
Да гэтага 22-гадовы футбаліст забіваў максімум 15 галоў – у сезоне 2022/23.
Акрамя гэтага Сака стаў першым англійскім гульцом каманды з лістапада 1994 года, якому ўдалося забіць у 5 матчах АПЛ запар – апошні раз гэта ўдавалася Іану Райту.
Падрабязная статыстыка гульца – тут.