Ягор Лукашэнка стаў гульцом «Энергетыка-БДУ»
11 сакавіка, 10:50
Як паведамляе прэс-служба «Энергетыка-БДУ», хаўбек Ягор Лукашэнка падпісаў кантракт з клубам.
Мінулы сезон 18-гадовы паўабаронца правёў у дублюючым складзе мінскага «Дынама».
За 14 матчаў Лукашэнка вызначыўся 4 забітымі мячамі.