Намстаршынi АБФФ Васілевіч: «Ёсць пытанні да спісу выкліканых у зборную Беларусі, абмяркоўваю з Алосам»
Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч падзяліўся меркаваннем аб зборнай Беларусі.
– Было агучана, што задача зборнай заключаецца ў тым, каб заняць месца не ніжэйшае за другое ў Лізе нацый. Наколькі яна здзяйсняльная?
– Перш чым агучваць гэтую мэту на прэс-канферэнцыі, мы абмяркоўвалі яе з Карласам Алосам. Усе трэнеры і ўсе футбалісты жадаюць толькі перамагаць, займаць толькі першыя месцы. Але гэта спорт, і не ўсё заўсёды залежыць ад хлопцаў, таму пакуль цяжка разважаць.
– Нядаўна быў апублікаваны склад зборнай на сакавіцкія спарынгі. Наколькі спіс прозвішчаў адпавядае вашым чаканням?
– Пытанні да гэтага спісу, безумоўна, ёсць. Але я іх абмяркоўваю ў прыватным парадку з галоўным трэнерам. Публічна не хацелася б выказваць сваё меркаванне, – сказаў Васілевіч.