Упершыню выкліканы ў зборную Беларусі 19-гадовы Кірэеў забіў пераможны мяч за «Льерс» у матчы Д2 Бельгіі
17 сакавіка, 10:40
Упершыню выкліканы ў зборную Беларусі 19-гадовы футбаліст «Льерса» Максім Кірэеў адзначыўся голам на 80-й хвіліне ў матчы Д2 Бельгіі супраць «Льеж» (3:2). Гэта другі гол беларуса за тры матчы, ён правёў усю гульню на полі.
У гэтым сезоне Кірэеў згуляў у 18 матчах, забіў 2 мячы і атрымаў адну жоўтую картку.
У гэтым сезоне «Льерс» набраў 28 ачкоў ідзе 13-м у табліцы Д2 Бельгіі.