Transfermarkt абнавіў кошт гульцоў МЛС, Месі патаннеў
26 сакавіка, 08:17
Партал Transfermarkt абнавіў трансферны кошт гульцоў МЛС.
Нападаючы «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі, паводле версіі партала, патаннеў з 35 мільёнаў еўра да 30.
Месі застаецца самым дарагім гульцом лігі. На другім месцы яго зямляк, паўабаронца «Атланты Юнайтэд» Цьяга Альмада – 27 мільёнаў.