Зборнай Беларусі (U-17) не ўдалося прабіцца ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы
26 сакавіка, 18:12
26 сакавіка ў матчы элітнага раунда юнацкага чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі (U-17) саступіла аднагодкам з Босніі і Герцагавіны (1:3).
Беларуская каманда заняла апошняе, чацвёртае, месца ў квартэце і не выйшла на чэмпіянат Еўропы.