Мінскае «Дынама» адправіць Дубінца ў арэнду ў «Слуцк» («Ухо»)
28 сакавіка, 12:16
19-гадовы паўабаронца мінскага «Дынама» Ілля Дубінец адправіцца ў арэнду ў «Слуцк». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».
Раней ён ужо выступаў за каманду на правах арэнды. У 13 матчах забіў 4 мячы і аддаў 4 галявыя перадачы. Падрабязная статыстыка па спасылцы.